На працягу тыдня з 26 красавіка па 2 мая 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
26-27 красавіка – радыёспектакль «Ігнатаў рубеж» па п’есе пісьменніка Васіля Ткачова;
28-29 красавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Макбет» паводле аднайменнай трагедыі англійскага драматурга Уільяма Шэкспіра;
30 красавіка-1 мая – радыёспектакль «Танец з рапірай» па аднайменнай п’есе драматурга Ягора Конева;
2 мая – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца «Жанчыны».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.