Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 26.06 па 2.07.2023
26 чэрвеня 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 26.06 па 2.07.2023

На працягу тыдня з 26 чэрвеня па 2 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

26 чэрвеня – інсцэніраваныя старонкі аповесці «Порт у тумане» французскага пісьменніка Жоржа Сіменона;

27-28 чэрвеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Вяселле Крачынскага» па п’есе рускага пісьменніка Аляксандра Сухава-Кабыліна;

29-30 чэрвеня – радыёспектакль «Млын на Сініх Вірах» па аднайменнай п’есе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;

1-2 ліпеня – радыёфільм «Пісьмы, вернутыя з небыцця...» паводле біяграфіі народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

А таксама 2 ліпеня ў праекце «Дабравесце ад паэзіі» з 23.00 па 23.20 будзе гучаць прэм'ера(!) кампазіцыі паводле санетаў паэтэсы Соф'і Шах «Дыядэмная споведзь».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).


Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: