На працягу тыдня з 26 ліпеня па 1 жніўня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
26-27 ліпеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Праўда добра, а шчасце лепш» па аднайменнай п’есе Аляксандра Астроўскага;
28 ліпеня – радыёспектакль «Ладдзя Роспачы» паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
29-31 ліпеня – радыёспектакль «Адна на падмостках» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;
1 жніўня – радыёпастаноўка «Сябры чароўнага Матылька» паводле апавядання польскай пісьменніцы Барбары Эйсымонт.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.