На працягу тыдня з 25 жніўня па 1 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
26-28 жніўня – радыёпастаноўка «Прыгоды Чыпаліна» паводле аднайменнай аповесці-казкі італьянскага пісьменніка Джані Радары;
29 жніўня – да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: інсцэніраванае апавяданне «У завіруху» народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;
30 жніўня – радыёспектакль «Праклятая любоў» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Жука;
31 жніўня-01 верасня – музычны радыёспектакль «Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, кампазітар Леанід Захлеўны.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).