Падзяліцца:
Афіша «Тэатра Беларускага радыё» з 26.09 па 2.10.2022
26 верасня 2022
Афіша «Тэатра Беларускага радыё» з 26.09 па 2.10.2022

На працягу тыдня з 26 верасня па 2 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

26-28 верасня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Галоўная стаўка» па п’се драматурга Кастуся Губарэвіча;

29-30 верасня – радыёспектакль «Белая знічка» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Савіцкага;

01-02 кастрычніка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Несцерка» па п’есе драматурга Віталя Вольскага.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: