Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 27.03 па 2.04.2023
27 сакавіка 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 27.03 па 2.04.2023

На працягу тыдня з 27 сакавіка па 2 красавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

27-28 сакавіка – радыёспектакль «Журба мая светлая» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Зіновія Прыгодзіча;

29-31 сакавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Жыццё Карыцына» па п’есе драматурга Алены Паповай;

1 красавіка – радыёспектакль «Прымакі» па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

2 красавіка – радыёпастаноўка «Мядзведжыя сны» паводле п’есы драматурга Сяргея Булыгі.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: