На працягу тыдня з 26 красавіка па 3 мая праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
27-29 красавіка – радыёспектакль «Вазьму твой боль» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;
30 красавіка-2 мая – радыёспектакль «Пушча» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Віктара Карамазава;
3 мая – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца «Жанчыны».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).