На працягу тыдня з 27 кастрычніка па 2 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
27-28 кастрычніка – радыёспектакль «Канец бабінага лета» паводле аповесці пісьменніка Алеся Асіпенкі;
29-30 кастрычніка – інсцэніраваная казка пісьменніка Змітрака Бядулі «Сярэбраная табакерка»;
31 кастрычніка-2 лістапада – радыёспектакль «Адгукніся, браце!» па п'есе драматурга Георгія Марчука.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).