На працягу тыдня з 27 чэрвеня па 3 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
27-28 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Тэатра-студыі кінаакцёра «Сам-насам з усімі» па п’есе драматурга Аляксандра Гельмана;
29 чэрвеня – радыёкампазіцыя «Сцяг брыгады» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова;
30 чэрвеня – 3 ліпеня – радыёспектакль «Мінскі напрамак» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).