На працягу тыдня з 28 чэрвеня па 4 ліпеня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
28 чэрвеня – радыёпастаноўка «Вялікае сэрца» паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;
29-30 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Руіны страляюць ва ўпор» паводле дакументальнай аповесці пісьменніка Івана Новікава;
1-3 ліпеня – радыёспектакль «Мінскі напрамак» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;
4 ліпеня – радыёспектакль «Галуба» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.