Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 28.07 па 3.08.2025 г.
28 ліпеня 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 28.07 па 3.08.2025 г.

На працягу тыдня з 28 ліпеня па 3 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

28-29 ліпенярадыёспектакль «Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам» паводле аповесці рускага класіка Мікалая Гогаля;

30-31 ліпенярадыёверсія спектакля Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы «Купала» па п’есе драматурга Аляксея Дударава;

1 жніўня – радыёспектакль «Збянтэжаны Саўка» па аднайменным вадэвілі пісьменніка Леапольда Родзевіча;

2-3 жніўня – музычны радыёспектакль «Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, аўтар музыкі – кампазітар Леанід Захлеўны.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: