На працягу тыдня з 28 верасня па 4 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
28 верасня – радыёспектакль «Максімка» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука;
29-30 верасня-1 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Закон вечнасці» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Надара Думбадзе;
2-3 кастрычніка – радыёспектакль «У тумане» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
4 кастрычніка – радыёпастаноўка «Краіна Цыганія» паводле аднайменнага апавядання Уладзіміра Караткевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).