Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 28.10 па 3.11.2024
28 кастрычніка 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 28.10 па 3.11.2024

На працягу тыдня з 28 кастрычніка па 3 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

28 кастрычніка – музычны радыёспектакль «Ізноў Чырвоная Шапачка» паводле п’есы пісьменніка Артура Вольскага, музыка кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча;

29-30 кастрычнікарадыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» паводле п’есы драматурга Уладзіміра Бутрамеева «Крык на хутары»;

31 кастрычнікада 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – радыёспектакль «Мы скора завітаем зноў» па п’есе народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча;

01-03 лістападарадыёспектакль «Рыбакова хата» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: