Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 28.12.2020 па 3.01.2021
30 снежня 2020
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 28.12.2020 па 3.01.2021

На працягу тыдня з 27 снежня 2020 па 3 студзеня 20201 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

28 снежня – радыёверсія монаспектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Шляхціц Завальня» паводле вядомай кнігі класіка беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях»;

29 снежня – інсцэніраванае апавяданне пісьменніцы Алены Васілевіч «Горкі ліпавы мёд»;

30 снежня – музычны радыёспектакль «Кот Максім» па матывах беларускай народнай казкі;

31 снежня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Аднойчы ў навагоднюю ноч…» паводле вядомай камедыі Эміля Брагінскага і Эльдара Разанава «З лёгкай парай»;

1 студзеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Снежная каралева» па п’есе Яўгена Шварца паводле аднайменнай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена і музычны радыёспектакль «Ізноў Чырвоная Шапачка» па п’есе Артура Вольскага;

2 студзеня – музычная радыёпастаноўка «Сіняя світа налева пашыта» паводле беларускай народнай казкі;

3 студзеня – музычны радыёспектакль «Прыгоды новага калабка» па п’есе драматурга Пятра Васючэнкі.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: