На працягу тыдня з 28 лютага па 6 сакавіка 2022 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
28 лютага – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца «Жанчыны»;
1-3 сакавіка – радыёспектакль «Пушча» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Віктара Карамазава;
4-5 сакавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Верачка» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка;
6 сакавіка – радыёспектакль «Вячэра» па аднайменнай п’есе драматурга Яўгена Шабана.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).