На працягу тыдня з 28 сакавіка па 3 красавіка 2022 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
28 сакавіка – музычная радыёпастаноўка «Дон Кіхот» паводле рамана іспанскага пісьменніка Мігеля дэ Сервантэса;
29-31 сакавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Жыццё Карыцына» па аднайменнай п’есе драматурга Алены Паповай;
1-2 красавіка – да 75-годдзя пісьменніка Алеся Жука радыёспектакль «Не забывай мяне» паводле аднайменнай аповесці і радыёпастаноўка «Сок манга» паводле апавядання;
3 красавіка – радыёспектакль «Таполі нашага юнацтва» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі «Сямнаццатая вясна».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).