Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 28 снежня 2021 па 2 студзеня 2022
26 снежня 2021
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 28 снежня 2021 па 2 студзеня 2022

На працягу тыдня з 28 снежня 2021 па 2 студзеня 2022 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

28-29 снежня – радыёспектакль «Начлег на буслянцы» па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча;

30 снежня – радыёспектакль «Галуба» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава;

31 снежня – музычны радыёспектакль «Прыгоды новага калабка» па п’есе пісьменніка Пятра Васючэнкі, музыка кампазітара Уладзіміра Казбанава;

1-2 студзеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Аднойчы ў навагоднюю ноч…» паводле камедыі Эміля Брагінскага і Эльдара Разанава «З лёгкай парай»;

2 студзеня – музычны радыёспектакль «Кот Максім» па матывах беларускай народнай казкі, музыка Алега Залётнева.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: