На працягу тыдня з 29 студзеня па 4 лютага праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
29 студзеня – радыёспектакль «Збянтэжаны Саўка» паводле вадэвіля пісьменніка Леапольда Родзевіча;
30-31 студзеня – радыёспектакль «Аднакурснікі» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Драма»;
01-02 лютага – радыёспектакль «Пра Якуба і пра Квету» паводле аднайменнай аповесці чэшскага пісьменніка Паўла Францоўза;
03-04 лютага – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» паводле п’есы драматурга Уладзіміра Бутрамеева «Крык на хутары».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).