На працягу тыдня з 28 сакавіка па 4 красавіка 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
29 сакавіка – радыёпастаноўка «Жаніх і нявеста» паводле апавядання пісьменніка Васіля Хомчанкі;
30-31 сакавіка – радыёспектакль «Аднакурснікі» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Драма»;
1 красавіка – радыёспектакль «Доктара!» паводле аднайменнай п’есы-жарта яўрэйскага пісьменніка Шолам-Алейхема;
2-3 красавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Пяць вечароў» па аднайменнай п’есе драматурга Аляксандра Валодзіна;
4 красавіка – радыёспектакль «Праклятая любоў» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Жука.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.