На працягу тыдня з 29 мая па 4 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
29-30 мая – радыёспектакль «Ліса і вінаград» паводле п’есы бразільскага драматурга Гільермі Фігейрэду;
31 мая – радыёпастаноўка «Партфель для Насцечкі» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Івана Сабілы;
1 чэрвеня – радыёкампазіцыя «Міхасёвы прыгоды» паводле аднайменнай паэмы і вершаў народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;
2-4 чэрвеня – радыёспектакль «Родныя дзеці» паводле аднайменнага рамана ў вершах народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).