Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 29.06 па 5.07.2026
29 чэрвеня 2026
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 29.06 па 5.07.2026

На працягу тыдня з 29 чэрвеня па 5 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

29-30 чэрвенярадыёспектакль «Прымакі» паводле п'есы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, а таксама – інсцэніраваныя старонкі яго паэмы «Бандароўна»;

1-4 ліпенярадыёспектакль «Мінскі напрамак» паводле рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;

5 ліпеня – радыёспектакль «Насцечка» паводле апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: