На працягу тыдня з 29 ліпеня па 4 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
29 ліпеня – інсцэніраваныя старонкі рамана пісьменніка Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта»;
30 ліпеня-01 жніўня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Парог» паводле аднайменнай п’есы драматурга Аляксея Дударава;
02-03 жніўня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Вяселле Крачынскага» па п’есе Аляксандра Сухава-Кабыліна;
04 жніўня – Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – радыёпастаноўка «Мы з Санькам» паводле аповесці пісьменніка Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).