Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 29 жніўня па 4 верасня 2022
29 жніўня 2022
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 29 жніўня па 4 верасня 2022

На працягу тыдня з 29 жніўня па 4 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

29 жніўня – інсцэніраваныя старонкі дэтэктыўнай аповесці французскага пісьменніка Жоржа Сіменона «Порт у тумане»;

30-31 жніўня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Канстанцін Заслонаў» па аднайменнай п’есе драматурга Аркадзя Маўзона;

1-3 верасняда 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Радыёспектакль «Новая зямля» паводле паэмы.

4 верасня – інсцэніраванае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля «Дзічка».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: