На працягу тыдня з 3 па 9 мая 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
3-5 мая – радыёспектакль «Родныя дзеці» паводле аднайменнага рамана ў вершах народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча;
6-9 мая – радыёспектакль «…І няма шляху чужога» паводле аднайменнай аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Уладзіміра Саламахі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.