Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 3 па 9.11.2025
3 лістапада 2025
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 3 па 9.11.2025

На працягу тыдня з 3 па 9 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

3-4 лістападарадыёспектакль «На прасторах жыцця» паводле аднайменнай аповесці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, а таксама інсцэніраванае апавяданне «Крыніца»;

5-6 лістападарадыёспектакль «Скупы» па п’есе французскага драматурга Жана Батыста Мальера;

7 лістападарадыёпастаноўка «Ці правы Дон Кіхот» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі «Бульба»;

8-9 лістапада – радыёспектакль «Паляванне на Апошняга Жураўля» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Жука.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: