Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 3 па 9 кастрычніка 2022
30 верасня 2022
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 3 па 9 кастрычніка 2022

У «Тэатры Беларускага радыё» з 4 па 9 кастрычніка пройдзе «Юбілейны тыдзень» лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Івана Пташнікава да 90-годдзя з дня нараджэння.

Іван Пташнікаў належыць да пісьменнікаў пакалення дзяцей вайны, якія сказалі сваю праўду пра тую страшную трагедыю ХХ стагоддзя. Яго ваенную прозу пазнаеш па асаблівым почырку, дзе сканцэнтравана філасофія народнага болю і гневу, а яшчэ – вялікай любові да сваёй зямлі, якая дае чалавеку сілу ў самых жорсткіх выпрабаваннях. А дэбютаваў ён у 1952 годзе вершам «На родным полі». Першая кніга «Зерне падае не на камень» выйшла ў 1959-м. Пташнікаў – аўтар раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985), аповесцей «Лонва» (1965), «Тартак» (1968), «Найдорф» (1975), шматлікіх апавяданняў.

3 кастрычніка – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца «Жанчыны»;

4 кастрычніка – апавяданне Івана Пташнікава «Алені»;

5-9 кастрычніка – радыёспекталь «Найдорф» паводле аднайменнай аповесці Івана Пташнікава;

9 кастрычніка – апавяданне Івана Пташнікава «Бежанцы».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: