На працягу тыдня з 3 па 9 студзеня 2022 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
Да 75-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Георгія Марчука:
3-5 студзеня – радыёспектакль «Адгукніся, браце!» па аднайменнай п’есе;
5 студзеня – інсцэніраванае апавяданне «Візіт»;
6 студзеня – прэм’ера паводле цыкла эсэ «Святы майго юнацтва».
Акрамя таго:
7 студзеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Шляхціц Завальня» паводле кнігі пісьменніка Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях»;
8 студзеня – радыёспектакль «Калядная рапсодыя» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
9 студзеня – музычны радыёспектакль «Ізноў Чырвоная Шапачка» па п’есе драматурга Артура Вольскага, музыка кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.