Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 30.01 па 5.02.2023
30 студзеня 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 30.01 па 5.02.2023

На працягу тыдня з 30 студзеня па 5 лютага праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

30 студзеня – радыёпастаноўка «Яна і я» па матывах аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

31 студзеня-2 лютага – радыёспектакль «Градабой» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Паўла Місько;

3 лютага – радыёспектакль «Раман і Юлька» паводле аповесці пісьменніцы Галіны Шчарбаковай «Вам і не снілася»;

4-5 лютага – радыёспектакль «Бацькаўшчына» па аднайменнай п’есе класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: