На працягу тыдня з 30 сакавіка па 5 красавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
30-31 сакавіка – радыёспектакль «Жураўліны крык» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
1 красавіка – радыёспектакль «Доктара!» паводле аднайменнай п’есы-жарта яўрэйскага пісьменніка Шолам-Алейхема;
2-3 красавіка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Двое на арэлях» паводле п’есы драматурга Уільяма Гібсана;
4 красавіка – радыёпастаноўка «Дзед і жораў» паводле аднайменнай п’есы пісьменніка Віталя Вольскага;
5 красавіка – радыёспектакль «Сцяжынкі-сцяжыначкі» па п’есе Алы Саскавец.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).