Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 30.08 па 5.09.2021
30 жніўня 2021
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 30.08 па 5.09.2021

На працягу тыдня з 30 жніўня па 5 верасня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

30 жніўня – радыёпастаноўка «Прыліпала» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава;

31 жніўня-1 верасня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Пакуль вы маладыя» па п’есе народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа;

2-3 верасня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Ліса і вінаград» па п’есе бразільскага драматурга Гільермі Фігейрэду;

4 верасня – радыёспектакль «Падараваць сабаку» па п’есе Андрэя Ахметшына;

5 верасня – радыёспектакль «Насцечка» паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: