На працягу тыдня з 30 верасня па 6 кастрычника праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
30 верасня-1 кастрычніка – радыёверсія спектакля Тэатра-студыі кінаакцёра «Сам-насам з усімі» па п’есе драматурга Аляксандра Гельмана;
2 кастрычніка – радыёспектакль «Пра подзвігі паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» паводле казкі пісьменніка Пятра Васючэнкі;
3-4 кастрычніка – Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнга тэатра імя Янкі Купалы «Трыбунал» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка;
5-6 кастрычніка – радыёспектакль «Танец з рапірай» па аднайменнай п’есе драматурга Ягора Конева.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).