На працягу тыдня з 30 лістапада па 6 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім радыёслухачам наступныя радыёпастаноўкі:
30 лістапада–1 снежня – інсцэніраваная казка пісьменніка Змітрака Бядулі «Сярэбраная табакерка»;
2-3 снежня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Блудны сын» па аднайменнай п’есе эстонскага пісьменніка Эгона Раннета;
4-6 снежня – радыёспектакль «У снягах драмае вясна» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.