Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 30 мая па 5 чэрвеня 2022
30 мая 2022
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 30 мая па 5 чэрвеня 2022

На працягу тыдня з 30 мая па 5 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

30 мая – радыёпастаноўка «Фуга Баха» паводле аднайменнага апавядання пісьменніцы Людмілы Уваравай;

31 мая-1 чэрвеня – радыёспектакль «Мой генерал» паводле рамана пісьменніка Альберта Ліханава;

2-3 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Трыбунал» па аднайменнай п’есе народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка;

4-5 чэрвеня – радыёспектакль «Крыж» па аднайменнай п’есе драматурга Аляксея Дударава.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: