На працягу тыдня з 31 мая па 6 чэрвеня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
31 мая-1 чэрвеня – радыёверсія спектакля Брэсцкага тэатра драмы «Купала» па п’есе драматурга Аляксея Дударава;
2 чэрвеня – радыёпастаноўка «Партфель для Насцечкі» паводле апавядання пісьменніка Івана Сабілы;
3-4 чэрвеня – радыёспектакль «Крутыя вёрсты» паводле дакументальнай аповесці пісьменніка Уладзіміра Ліпскага;
5-6 чэрвеня – радыёспектакль «Апошняя пастараль» паводле аповесці пісьменніка Алеся Адамовіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.