На працягу тыдня з 31 ліпеня па 6 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
31 ліпеня – радыёкампазіцыя «Сцяг брыгады» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова;
1-4 жніўня – радыёспектакль «Сёстры Дастаеўскія» па гістарычнай п’есе драматурга Ягора Конева;
5 жніўня – радыёпастаноўка «Нявыдуманыя гісторыі з жыцця пяцікласніка Алеся Пятрашкі» паводле аповесці пісьменніка Аляксея Якімовіча;
6 жніўня – радыёспектакль «Выкраданне Алены» па п’есе пісьменніка Георгія Марчука.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).
Звярніце ўвагу!
6 жніўня ў праекце «Дабравесце ад паэзіі» з 23.00 па 23.20 прагучыць прэм'ера(!) – кампазіцыя паводле вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Туман гадоў на дне душы гусцее...».
Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч.