На працягу тыдня з 31 студзеня па 6 лютага 2022 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
31 студзеня – 2 лютага – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Снежныя зімы» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;
3 лютага – радыёспектакль «Ох» і залатая табакерка» паводле беларускай народнай казкі;
4 лютага – радыёпастаноўка «Інстытут сумленнасці» па матывах аднайменнага апавядання пісьменніка Марка Твэна;
5-6 лютага – да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы – «Паўлінка». Радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы па аднайменнай п’есе.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).