На працягу тыдня з 4 па 10 студзеня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
4-5 студзеня – радыёспектакль «Прыгоды Эміля з Лёнебергі» паводле трылогіі шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн;
6 студзеня – радыёверсія монаспектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Шляхціц Завальня» паводле кнігі класіка беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях»;
7 студзеня – радыёспектакль «Калядная рапсодыя» паводле апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
7 студзеня – радыёспектакль «Пра подзвігі паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» па п’есе драматургаў Пятра Васючэнкі і Сяргея Кавалёва;
8 студзеня – радыёпастаноўка «Шкляныя горы» паводле беларускай народнай казкі;
8 студзеня – радыёпастаноўка «Прыліпала» паводле апавядання пісьменніка Віктара Карамазава;
9-10 студзеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Несцерка» па п’есе драматурга Віталя Вольскага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.