Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 4 па 10.03.2024
4 сакавіка 2024
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 4 па 10.03.2024

На працягу тыдня з 4 па 10 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

4 сакавіка – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца «Жанчыны»;

5-6 сакавіка – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Макбет» паводле аднайменнай трагедыі англійскага драматурга Уільяма Шэкспіра;

7 сакавіка – музычная радыёпастаноўка «Рак-вусач» паводле аднайменнай казкі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, кампазітар – Зміцер Лукас;

8 сакавіка – музычны радыёспектакль «Паэт і Дзяўчына» паводле аднайменнай п’есы драматурга Пятра Васючэнкі, кампазітар Леанід Захлеўны; кампазіцыя «Толькі ведай, што Бог павянчаў нашы душы» паводле лірычных санетаў паэта Адама Міцкевіча;

9-10 сакавіка«Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» радыёспектакль «Млын на Сініх Вірах» па аднайменнай п’есе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: