Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 4 па 10.05.2026
4 мая 2026
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 4 па 10.05.2026

На працягу тыдня з 4 па 10 мая ў «Тэатры Беларускага радыё» – тыдзень памяці да 81-й гадавіны Вялікай Перамогі. Прапануем нашым слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

4-6 маярадыёспектакль «Сэрца на далоні» паводле аднайменнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна;

7-8 маярадыёспектакль «Хатынская аповесць» паводле аднайменнага твора пісьменніка Алеся Адамовіча;

9 мая – радыёспектакль «Альпійская балада» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;

10 мая – радыёпастаноўка «Вялікае сэрца» паводле апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: