На працягу тыдня з 5 па 11 красавіка 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
5-7 красавіка – радыёспектакль «Новая зямля» паводле аднайменнай паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа;
8 красавіка – радыёспектакль «Пасля разводу» па п’есе пісьменніка Леаніда Левановіча;
9 красавіка – радыёпастаноўка «На Быстранцы» паводле аповесці народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля;
10-11 красавіка – радыёспектакль «Аварыя» паводле аднайменнай аповесці швейцарскага пісьменніка Фрыдрыха Дзюрэнмата.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.