Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 5 па 11.06.2023
5 чэрвеня 2023
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 5 па 11.06.2023

На працягу тыдня з 5 па 11 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

5 чэрвеня – радыёспектакль «Атэль «Танатос палац» паводле аднайменнага апавядання французскага пісьменніка Андрэ Маруа;

6 чэрвеня – радыёспектакль «Галуба» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Віктара Карамазава;

7-8 чэрвеня – радыёпастаноўка «Трое з плошчы Каранад» паводле аповесці пісьменніка Уладзіслава Крапівіна;

9-10 чэрвеня – радыёпастаноўка «Шкляныя горы» паводле аднайменнай беларускай народнай казкі;

11 чэрвеня – інсцэніраванае апавяданне рускага класіка Івана Тургенева «Спатканне».

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: