На працягу тыдня з 5 па 11 жніўня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
5-7 жніўня – радыёспектакль «Родныя дзеці» паводле аднайменнага рамана ў вершах народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча;
8 жніўня – радыёпастаноўка «Солдатёнок» паводле апавядання пісьменніка Чынгіза Айтматава;
9-10 жніўня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Лявоніха на арбіце» па аднайменнай камедыі народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка;
11 жніўня – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца «Жанчыны».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).