На працягу тыдня з 5 па 11 кастрычніка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
5 кастрычніка – радыёспектакль «Сын ваўка» паводле аднайменнага апавядання амерыканскага пісьменніка Джэка Лондана;
6-8 кастрычніка – радыёспектакль «Родныя дзеці» паводле вядомага рамана ў вершах народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча да 95-годдзя з дня нараджэння;
9-11 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Салавей» паводле аповесці пісьменніка Змітрака Бядулі.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).