На працягу тыдня з 5 па 11 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
5 снежня – радыёспектакль «Пацукалоў» па п'есе драматурга Сяргея Булыгі;
6-7 снежня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Хто смяецца апошнім» па п’есе народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы;
8-11 снежня – радыёспектакль «Чорны замак Альшанскі» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).