На працягу тыдня з 6 па 12 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
6 студзеня (22:05-24:00) – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Снежная каралева» па п’есе Яўгена Шварца паводле аднайменнай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена;
7 студзеня (22:05-24:00) – музычная радыёпастаноўка «Іван Світаннік» па матывах беларускай народнай казкі;
8 студзеня – радыёспектакль «Калядная рапсодыя» паводле апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
9-10 студзеня – радыёспектакль «Пунсовыя ветразі» паводле аднайменнай кнігі пісьменніка Аляксандра Грына;
11 студзеня – музычны радыёспектакль «Кот Максім» па матывах беларускай народнай казкі;
12 студзеня – вадэвіль «Дзіўная справа» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Міхася Чарота.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00). У святочныя дні ёсць змяненні!