На працягу тыдня з 6 па 12 сакавіка праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
6 сакавіка – радыёспектакль «Сын ваўка» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Джэка Лондана;
7-8 сакавіка – радыёспектакль «У снягах драмае вясна» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
9 сакавіка – радыёспектакль «Альпійская балада» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
10-11 сакавіка – радыёспектакль «Пра Якуба і пра Квету» паводле аднайменнай аповесці чэшскага пісьменніка Паўла Францоўза;
12 сакавіка – радыёспектакль «Рамантычная гісторыя» паводле аднайменнага апавядання Валерыя Паваляева.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).