Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 6 па 12.07.2026
6 ліпеня 2026
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 6 па 12.07.2026

На працягу тыдня з 6 па 12 ліпеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

6-7 ліпеня радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» па аднайменнай драме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы;

8 ліпеня – музычны радыёспектакль «Купалава кола» паводле п'есы пісьменніцы Галіны Багданавай, музыка кампазітара Леаніда Захлеўнага;

9-11 ліпеня – радыёпастаноўка «Прыгоды Чыпаліна» паводле аднайменнай аповесці-казкі італьянскага пісьменніка Джані Радары;

12 ліпенярадыёспектакль «Рамантычная гісторыя» паводле аднайменнага апавядання Валерыя Паваляева.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: