На працягу тыдня з 6 па 12 верасня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
6-7 верасня – радыёпастаноўка «Дрыгва» паводле аднайменнай аповесці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, а таксама яго інсцэніраванае апавяданне «Нёманаў дар»;
8-9 верасня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Машэка» па аднайменнай п’есе драматурга Віталя Вольскага;
10 верасня – радыёпастаноўка «Белая ноч» паводле апавядання пісьменніка Алеся Жука «Пінцэт» і цыкл эсэ пісьменніка Георгія Марчука «Дрэвы майго юнацтва»;
11-12 верасня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Вайна пад стрэхамі» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Алеся Адамовіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.