На працягу тыдня з 6 па 12 снежня 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
6-7 снежня – радыёспектакль «451 градус па Фарэнгейту» паводле рамана-антыўтопіі амерыканскага пісьменніка-фантаста Рэя Брэдберы;
8-10 снежня – радыёспектакль «След ваўкалака» паводле гістарычнага рамана пісьменніка Леаніда Дайнекі;
11 снежня – радыёпастаноўка «Краіна Цыганія» паводле аднайменнага апавядання Уладзіміра Караткевіча;
12 снежня – радыёспектакль «Адна» паводле аднайменнага апавядання народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.