Падзяліцца:
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 6 па 12 чэрвеня 2022
6 чэрвеня 2022
АФІША «ТЭАТРА БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ» з 6 па 12 чэрвеня 2022

На працягу тыдня з 6 па 12 чэрвеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:

6 чэрвеня – радыёспектакль «Пра подзвігі паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» паводле казкі пісьменніка Пятра Васючэнкі;

7-8 чэрвеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Смех лангусты» па п’есе англійскага драматурга Джона Марэла;

9 чэрвеня – радыёпастаноўка «Аддай тое, што дома не пакінуў» паводле беларускай народнай казкі ў апрацоўцы Алеся Якімовіча;

10-11 чэрвеня – радыёпастаноўка «Васіль Корж» па аднайменнай п’есе пісьменніка Сяргея Грахоўскага;

12 чэрвеня – радыёпастаноўка «Кніганошы» паводле аднайменнай навелы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: